19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ пратэстуе супраць пераследу сеткавых актывістаў

5
АБСЕ пратэстуе супраць пераследу сеткавых актывістаў

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ занепакоена арыштамі адміністратараў палітычных груп у сацыяльных сетках.

Пераследы сеткавых актывістаў Дуня Міятавіч назвала «прыгнётам анлайн-іншадумства», гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце АБСЕ (пераклад - charter97.org).

«Я неаднаразова заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў і блогераў. На жаль, апошнія затрыманні і ператрусы ў Менску і ў іншых раёнах краіны дэманструюць працяг намаганняў па пераследу іншадумцаў і падаўлення свабоды слова ў інтэрнэце», - сказала Міятавіч.

Нагадаем, 30 жніўня супрацоўнікі спэцслужбаў затрымалі чатырох мадэратараў пратэстных супольнасцей у сацыяльнай сетцы «Укантакце» Андрэя Ткачова, Алег Шрамука, Паўла Еўціхіева і Рамана Пратасевіча. Яшчэ аднаму адміністратару Сяргею Бяспалаву атрымалася ўцячы. Чэкісты канфіскавалі кампутарную тэхніку мадэратараў і атрымалі доступ да кіравання групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» з 37.000 удзельнікамі і «Толькі ШОС!» з больш чым 15.000 падпісчыкамі. Спецлужбы выдалілі групы, але 3 верасня тэхнічная падтрымка сацыяльнай сеткі аднавіла знішчаныя супольнасці. Пасля гэтага супрацоўнікі КДБ праз акаўнт стваральніка супольнасці Алега Шрамука зноў захапілі групу і цяпер размяшчаюць у ёй паклёп на іншых адміністратараў супольнасцей.

Пасля затрымання і допыту Андрэя Ткачова асудзілі на 7 сутак за «дробнае хуліганства», Паўла Еўціхіева - на 5 сутак, Алега Шрамука вызвалілі позна ўначы пасля допыту, непаўналетняга Рамана Пратасевіча збілі і пазней вызвалілі.

«Беларускія ўлады выкарыстоўваюць падобныя абвінавачванні для кантролю СМІ і інтэрнэт-супольнасцей. Затрыманні - гэта ўдар па свабодзе выказвання меркаванняў, яны супярэчаць абавязацельствам Беларусі перад АБСЕ, якія яна абавязалася выконваць», - сказала Міятавіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках