Латушку адправяць амбасадарам у Францыю?
27- 4.09.2012, 14:59
Павел Латушка можа пакінуць пасаду міністра культуры.
Магчыма, ён узначаліць беларускую амбасаду ў Францыі, паведамляе "Народная воля".
Міністрам культуры Павел Латушка быў прызначаны 4 чэрвеня 2009 года.
У 1995 годзе будучы чыноўнік скончыў БДУ. У 1996 годзе скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт.
З 1995 па 1996 года быў аташэ дамоўна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі. З 1996 па 2000-ы - займаў пасады консула консульства Беларусі ў Беластоку. У 2000-2002 гадах быў начальнікам упраўлення інфармацыі - прэс-сакратаром МЗС Беларусі. У 2002-2008 гадах быў амбасадарам у Польшчы.
Павел Латушка - напэўна, адзіны беларускі чыноўнік высокага рангу, які размаўляе па-беларуску.