Студэнты: Хочам вучыцца па-беларуску (Фота)
48- 4.09.2012, 16:45
На плошчы Якуба Коласа 3 верасня прайшла акцыя ў падтрымку навучання па-беларуску.
Традыцыя правядзення такіх акцый у першы дзень навучальнага года існавала ў 2004-2006 гадах, нагадвае generation.by.
На першую гучную акцыю «хочам вучыцца па-беларуску» у 2004 годзе на Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 200 чалавек, не абышлося тады і без затрыманняў. У наступным годзе новае пакаленне студэнцкіх актывістаў сабрала на плошчы Якуба Коласа каля 60 студэнтаў, якія сфармавалі надпіс «хочам вучыцца па-беларуску». Абедзьве акцыі заканчваліся бардаўскім канцэртам у парку Янкі Купалы.
У гэтым годзе з'явілася ініцыятыўная група, якая адраджае некалі ўплывовую арганізацыю «Задзіночанье Беларускіх Студэнтаў». Яна і правяла на плошчы Якуба Коласа акцыю ў падтрымку беларускай мовы.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, 164 тысячы беларускіх студэнтаў вучацца па-беларуску і па-руску адначасова. Пры гэтым толькі 0.9% або 4.200 студэнтаў ВНУ маюць магчымасць вучыцца цалкам на беларускай мове.