17 траўня 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэзентавалі кнігу пра Руслана Салея

1
У Менску прэзентавалі кнігу пра Руслана Салея

Прэзентацыя кнігі журналіста Сяргея Аляхновіча аб хакеісце Руслане Салее «Проста лепшы. Simply the Best » прайшла 4 верасня.

На мерапрыемства прыйшлі родныя і блізкія сябры героя і аўтара кнігі, у тым ліку мама хакеіста Тамара Салей, яго жонка Бэтан з усімі трыма дзецьмі і бацька журналіста, які пражывае ў Маладзечна.

Абаронца каманды «Лакаматыў» (Яраслаўль) і зборнай Беларусі Руслан Салей загінуў 7 верасня 2011 года ва ўзросце 36 гадоў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, калі каманда вылятала ў Менск на першы матч новага сезону Кантынентальнай хакейнай лігі супраць «Дынама».

Да выхаду кнігі аўтар не дажыў: Сяргей Аляхновіч памёр 27 ліпеня гэтага года на 45-м годзе жыцця. Ён паспеў здаць кнігу ў друк і атрымаць сігнальны экземпляр.

Тыраж кнігі аб'ёмам амаль 450 старонак складае 5000 экземпляраў. Продаж пачнецца 13 верасня на «Менск-Арэне» - у дзень першага матчу сталічнага «Дынама» у новым сезоне КХЛ супраць Браціслаўскага «Слована». Кошт выдання не будзе перавышаць 70 тыс. рублёў.

У першую частку кнігі ўвайшлі размовы Аляхновіча з Салеем ў 2003 годзе, калі клуб беларускага легіянера «Анахайм» выйшаў у фінал Кубка Стэнлі, апавяданні аб сустрэчах у наступныя гады, фрагменты гутарак па тэлефоне і скайпе. Астатнія тры часткі - успаміны аб Салее яго мамы і жонкі, трэнера Майка Бэбкока, НХЛаўцаў і ігракоў зборнай, якія неаднаразова выходзілі з ім на лёд, а таксама інтэрв'ю Аляхновіча з Салеем, якія публікаваліся раней, і статыстыка выступленняў хакеіста.

У выпадку паспяховага продажу будзе надрукаваны дадатковы тыраж. Плануецца таксама пераклад кнігі на англійскую мову і яе выданне ў ЗША, дзе Салей правёў свае лепшыя гады, паведамляе БелаПАН

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках