6 траўня 2024, панядзелак, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улёткі Мікалая Чарнавуса не пусцілі ў друк

5
Улёткі Мікалая Чарнавуса не пусцілі ў друк

У іх кандыдат у дэпутаты раскрытыкаваў гарвыканкам Баранавічаў.

Першапачатковы варыянт перадвыбарных улётак Мікалая Чарнавуса не прайшоў цэнзуру ў друкарні «Чырвоная зорка». Адцэнзуравалі яго зварот да выбаршчыкаў і ў мясцовай дзяржаўнай газеце, перадае "Радыё Свабода".

Мікалай Чарнавус балатуецца ў «парламент» ад партыі БНФ па Баранавiцкай-Заходняй акрузе №5. Ён кажа, што яму прыйшлося перарабіць свой зварот да выбаршчыкаў у мясцовай газеце, таму што галоўны рэдактар Міхаіл Шубіч запатрабаваў яго ўбраць адтуль крытыку гарвыканкама.

Потым Чарнавус сутыкнуўся з цэнзурай, калі заказваў улёткі ў друкарні «Чырвоная зорка».

«У рэдакцыі я пагадзіўся на цэнзуру, так як у газеты тыраж невялікі. А ў друкарні плануецца надрукаваць 23 тысячы ўлётак, таму я, вядома, хацеў захаваць першапачатковы тэкст. Сёння схадзіў да юрыста, ён мне кажа, што ўлёткі мне не надрукуюць, а зацягнуць да дваццатых чыслаў месяца, калі я не выпраўлю тэкст, як яны хочуць. А тады ўжо і не будзе сэнсу і часу распаўсюджваць улёткі. Таму я сёння пайшоў і парэзаў свой тэкст», - распавёў Мікалай Чарнавус.

Кандыдат у дэпутаты распавёў пра тое, што менавіта не спадабалася цэнзарам ў яго звароце.

«Я раскрытыкаваў гарвыканкам за тое, што яны супраць таго, каб нашы дзеці адпачывалі ў Крыме. Загадчык аддзела культуры ў Севастопалі - родам з Баранавічаў. Севастопаль і Баранавічы, да таго ж, гарады-пабрацімы. Я дамовіўся з ёй пра тое, каб дзеці з Баранавічаў адпачылі ў Севастопалі. Там гатовыя былі прыняць любую колькасць нашых дзяцей і даслаць нам сваіх па абмену. А гарвыканкам маю ініцыятыву не падтрымаў. Яны нават і слухаць не хочуць, таму што гэта я зрабіў. Выходзіць, што гарвыканкам не жадае, каб баранавіцкія дзеткі бясплатна маглі з'ездзіць у Крым. Вось і ўся крамола ў тым маім звароце. Як кажуць, праўда вочы коле, таму і цэнзуруюць», - адзначыў Мікалай Чарнавус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках