17 траўня 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абяцае дапамагчы Беларусі на шляху да СГА

14
Расея абяцае дапамагчы Беларусі на шляху да СГА

Расея гатовая аказаць комплексную падтрымку Беларусі па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Пра гэта заявіў старшы саветнік пасольства РФ у Менску Валерый Бандарэнка.

«У Менску абгрунтавана разлічваюць на аказанне Расеяй садзейнічання ў вырашэнні пытанняў, якія спрыяюць далучэнню Беларусі да гэтай арганізацыі. Перш за ўсё, мы бачым тут неабходнасць аказання дапамогі нашым партнёрам у зняцці палітычных перашкод, прадастаўленні з нашага боку кансультатыўна-экспертнага садзейнічання пры падрыхтоўцы беларускім бокам дакументаў», - адзначыў расейскі дыпламат у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Таксама, па словах Бандарэнкі, размова таксама можа ісці «аб выдзяленні дадатковай тэхнічнай дапамогі на гэтыя мэты».

Між тым, прадстаўнік амбасады РФ сказаў, што беларускім бокам выяўляецца і пэўная заклапочанасць у сувязі з уступленнем Расеі ў СГА. «Гучаць асцярогі, напрыклад, што, застаючыся па-за рамкамі СГА, Беларусь сутыкнецца з неабходнасцю прытрымлівацца правілаў СГА, не маючы пры гэтым права апеляцыі да ахоўных судовых інстытутаў Арганізацыі ў выпадку дыскрымінацыі з боку трэціх дзяржаў» - удакладніў В.Бандарэнка.

Пры гэтым ён растлумачыў, што «цяпер у цэлым сярэдні выніковы ўзровень тарыфнай абароны, які ўзгоднены Расеяй з СГА, сумяшчальны з эканамічнымі інтарэсамі Беларусі». «Паколькі пераважная колькасць тарыфных ліній пры фарміраванні Адзінага мытнага тарыфу ў рамках Мытнага саюза адпрацавана, то гэта азначае, што Беларусь прыняла ў гэтым кантэксце ўзровень расейскіх тарыфных ставак», - заявіў дыпламат.

Падтрымка Беларусі з боку Расеі ў гэтым годзе ўжо ацэньваецца на ўзроўні больш $6 млрд, таксама заявілі ў расейскай амбасадзе ў Менску.

«Напрыклад, толькі ў гэтым годзе Беларусь, за кошт істотна зніжаных коштаў на газ, бесперашкодных паставак нафтапрадуктаў і стварэння іншых спрыяльных умоў, ужо атрымала дадаткова больш за $ 6 млрд», - заявіў старэйшы дарадца амбасады РФ у Беларусі Валерый Бандарэнка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках