Польскiя байкеры ўскладуць кветкі ў Курапатах
12- 7.09.2012, 13:54
Удзельнікі Катынскага мотапрабегу ўшануюць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
70 грамадзян Польшчы ўжо некалькі дзён падарожнічаюць па нашай краіне. Яны наведалі Гродна, Ліду, Ашмяны, Слонім, Ваўкавыск, Навагрудак і Валожын, перадае «Еўрарадыё».
У Курапатах, на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскага тэрору, палякі запаляць свечкі і ўскладуць кветкі.
З Беларусі байкеры паедуць на Смаленшчыну.