31 снежня 2024, aўторак, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каваленке можа пагражаць новы тэрмін

10
Каваленке можа пагражаць новы тэрмін

Жонка палітвязня асцерагаецца паўтарэння «сцэнара Дашкевіча».

Палітвязня Сяргея Каваленку перавялі з санчасткі ў атрад, на яго ціснуць у пытаннях парушэння турэмнага рэжыму, перадае «Радыё Свабода».

Сяргей Каваленка патэлефанаваў жонцы Алене Каваленка. У кароткай размове ён паведаміў, што яго вярнулі з санчасткі турмы ў атрад. Калі гаворка зайшла аб парушэнні турэмнага рэжыму, тэлефонная сувязь раптам перапынілася, кажа Алена:

«Ён пачаў расказваць пра тое, што ад яго пачалі патрабаваць падпісваць нейкія паперы наконт статусу злоснага парушальніка. Калі ён спрабаваў расказаць пра гэта больш падрабязна, то гаворка раптам перапынілася. Я думаю, што не дарма: адміністрацыя таксама робіць з яго злоснага парушальніка, каб потым гэта выкарыстоўваць. Баюся, каб яны не ўжылі супраць Сяргея сцэнар, які правялі адносна Зміцера Дашкевіча. Я гэтага, вядома, вельмі баюся».

Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года па абвінавачванні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, якое было вынесена апазыцыянеру ў траўні 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У лютым гэтага года Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля двух месяцаў.

Нагадаем, 28 жніўня Зміцер Дашкевіч быў асуджаны дадаткова на год калоніі нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі Глыбоцкай калоніі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках