7 траўня 2024, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Пакавіч прызначаны трэнерам ХК «Дынама-Менск»

3
Любамір Пакавіч прызначаны трэнерам ХК «Дынама-Менск»

Славацкі спецыяліст Любамір Пакавіч папоўніў трэнерскі штаб ХК «Дынама-Менск».

Ён будзе дапамагаць галоўнаму трэнеру клуба Аляксандру Андрыеўскаму. Кантракт з Любамірам Пакавічам разлічаны да канца сезону, паведамляе афіцыйны сайт каманды.

Любамір Пакавіч - вядомы славацкі спецыяліст, трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. У 2005-2007 гадах ён быў галоўным трэнерам ХК «Дынама-Менск». Пад ягоным кіраўніцтвам каманда двойчы здабыла Кубак Беларусі, а таксама стала срэбным прызёрам чэмпіянату Беларусі. Далей уваходзіў у штаб нацыянальнай зборнай Славакіі на чэмпіянатах свету, а таксама на Алімпіядзе-2010 у Ванкувэры. Акрамя гэтага, у трэнерскай кар'еры Пакавіча была паспяховая праца з браціслаўскім «Славанам», чэшскім «Трэнчынам», нямецкімі клубамі «Брэмэрхавэн» і «Нойвід».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках