24 снежня 2024, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: ЗША не бралі абавязацельствы не ўводзіць санкцыі супраць Лукашэнкі

16
Станіслаў Шушкевіч: ЗША не бралі абавязацельствы не ўводзіць санкцыі супраць Лукашэнкі

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі абверг заяву прэс-сакратара МЗС.

Па словах Станіслава Шушкевіча, які ў 1994 годзе падпісваў у Будапешце пагадненне з ЗША, Вашынгтон не браў на сябе абавязацельствы не ўводзіць санкцыі супраць уладаў Беларусі, піша «Коммерсант».

Нагадаем, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных учора спасылаўся менавіта на гэты дакумент. Чыноўнік распавёў журналістам, што, згодна з падпісаным у 1994 годзе ў Будапешце мемарандумам аб гарантыях бяспекі і ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, ЗША добраахвотна ўзялі на сябе пэўныя абавязацельствы. У прыватнасці, па дадзеных Савіных, амерыканскі бок абавязаўся ні пры якіх абставінах не ўжываць меры эканамічнага прымусу ў дачыненні да беларускіх уладаў.

Эканамічныя санкцыі Вашынгтон пачаў уводзіць супраць рэжыму Лукашэнкі ў сакавіку 2008 года. Спачатку Мінфін ЗША замарозіў рахункі канцэрна «Белнафтахім» у амерыканскіх банках, а Дзярждэпартамент паведаміў, што рашэнне будзе адменена толькі пасля вызвалення палітвязняў. Затым амерыканцы далучыліся да ўсіх візавых санкцый ЕЗ супраць беларускіх чыноўнікаў, звязаных з рэпрэсіямі ў дачыненні да актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках