29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры стаў дзяржсакратаром ЗША

7
Джон Кэры стаў дзяржсакратаром ЗША

Сенат кангрэса ЗША большасцю галасоў падтрымаў вылучэнне кандыдатуры Джона Кэры на пасаду дзяржсакратара ЗША.

На слуханнях па яго вылучэнні, якія прайшлі напярэдадні, Джон Кэры амаль чатыры гадзіны адказваў на пытанні сенатараў пра яго планы на пасадзе дзяржсакратара. Прэтэндэнт заявіў, што яго дзеянні не пойдуць насуперак палітыке Белага дома. Таксама ён паабяцаў працягнуць тактыку, абраную яго папярэдніцай Хілары Клінтан, паведамляе РІА «Новости».

Сенатары высока ацанілі выступленні Кэры на слуханнях. Сустаршыня верхняй палаты Роберт Коркер выказаў упэўненасць, што Кэры будзе зацверджаны сенатам на новай пасадзе «ў бліжэйшыя дні».

Кандыдатуру сенатара на пасаду кіраўніка дзярждэпартамента прэзідэнт краіны Барак Абама вылучыў 21 снежня. Белы дом запэўніў, што знешнепалітычны курс краіны, нягледзячы на змену дзяржсакратара, застанецца ранейшым. Пазіцыя Кэры па Іране, Сірыі, Афганістану і Расеі ў цэлым супадае з пазіцыяй кіраўніка дзяржавы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках