28 снежня 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка працягвае ўтрымліваць у заложніках жонку і сына Саннікава

34
Лукашэнка працягвае ўтрымліваць у заложніках жонку і сына Саннікава

Ірыну Халіп не збіраюцца выпускаць з Беларусі.

Карэспандэнт расейскай «Новой газеты» і жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп не збіраецца пакідаць Беларусь таемна, хоць улады і правакуюць яе гэта зрабіць.

Асуджаная па справе падзей 19 снежня 2010 года журналістка абавязаная заставацца ў горадзе і быць дома пасля 22:00. Аднак Лукашэнка не стамляецца сцвярджаць адваротнае: быццам Ірына «проста не хоча» пакідаць тэрыторыю краіны. Цяпер яго словы пацвердзіў і намеснік генпракурора Аляксей Стук, перадае «Белсат».

«Мне становіцца смешна, што ўсе спрабуюць неяк абмяркоўваць непісьменныя словы намесніка генпракурора. Мне здаецца, ён не мае юрыдычнай адукацыі», - адзначае Ірына Халіп. Яна нагадала: закон аб парадку ўезду і выезду з Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што ўсе асуджаныя ўмоўна або з адтэрміноўкай не могуць пакідаць межаў краіны. А Ірына Халіп прысуджаная да двух гадоў зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

Рэдактар сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна, яшчэ адна фігурантка «справы 19 снежня», лічыць, што генпракуратура была вымушаная пацвердзіць словы Лукашэнкі. «На самой справе, пракурор быў вымушаны апраўдвацца пасля заявы Лукашэнкі аб тым, што Ірына Халіп нібыта вольная. Відавочна, што Лукашэнка схлусіў. Я магу ўявіць, пра што яны [у пракуратуры] думалі: «Дурань схлусіў - а нам трэба апраўдвацца...» Таму пракурор выбраў размытую фармулёўку: у пастанове суда не сказана, што Ірыне Халіп забаронены выезд з краіны», - падкрэсліла Радзіна. Яна лічыць, што Ірыну Халіп выпускаць ніхто не збіраецца. Нават калі яна пісьмова звернецца ў пракуратуру з нагоды магчымасці свайго выезду, адказ будзе адмоўным.

«Лукашэнка помсціць Андрэю Саннікаву, яго самому моцнаму канкурэнту, што даказалі апошнія прэзыдэнцкія выбары. Таму ён утрымлівае ў заложніках яго жонку і сына, бо пакуль яны знаходзяцца ў Беларусі, Саннікаў абмежаваны ў сваіх дзеяннях за мяжой», - адзначыла Радзіна.

Аднак супрацоўніца «Новой газеты» збіраецца напісаць такую заяву. «Хіба што для таго, каб давесці да канца гэтую камедыю. Мне настолькі брыдкія ўсе гэтыя асобы з іх гнюснай хлуснёй, што атрымаю задавальненне, калі ў чарговы раз ткну іх гідкія твары ў іх жа брахню», - патлумачыла яна.

На думку Ірыны Халіп, заявы Лукашэнкі аб свабодзе яе перамяшчэння напярэдадні заканчэння тэрміну пакарання - ні што іншае, як правакацыя. Дыктатар, на яе думку, спадзяецца на тое, што жонка Андрэя Саннікава паспрабуе з'ехаць, а пасля гэтага яе будуць чакаць кайданкі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках