29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры выездзе з Беларусі Ірыне Халіп пагражае 2 гады турмы

51
Пры выездзе з Беларусі Ірыне Халіп пагражае 2 гады турмы

Галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў удакладняў, ці можа журналістка пакінуць Беларусь.

Нагадаем, учора на прэс-канферэнцыі Лукашэнка, адказваючы на пытанне агенцтва БелаПАН, у чарговы раз заявіў, што жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Велікабрытаніі, можа з'ехаць з Беларусі.

«Паводле яго версіі гэта я не хачу выязджаць з Беларусі? Нагадаю, што гэта працяг той гісторыі, якая пачалася з пытання ўладальніка англійскіх газет «Independent» і «Evening Standard» Яўгена Лебедзева. Той спытаў Лукашэнку, чаму Ірына Халіп не можа выехаць у Маскву? І Лукашэнка тады сказаў, калі памятаеце, што «хоць сёння бярыце яе і выязджайце ў Маскву». Яна, маўляў, вольная і можа ехаць.

Але на самай справе, пасля гэтага кантроль за мной яшчэ больш узмацніўся. Міліцыянты прыходзяць кантраляваць мяне яшчэ часцей.

Калі сюды прыехаў галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў, ён наогул не мог зразумець, як гэта - чалавек сказаў, а нічога не мяняецца. Муратаў хадзіў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Партызанскага РУУС, размаўляў з начальніцай, якая яму патлумачыла, што я знаходжуся пад дзеяннем судовага прысуду. У мяне адтэрміноўка выканання прысуду на два гады. А прысуд з мяне не зняты, і сам Лукашэнка не падпісваў рашэння аб памілаванні. Таму як я магу кудысьці ехаць з Беларусі? Супрацоўніца інспекцыі паведаміла мойму рэдактару Дзмітрыю Муратаву, што калі я паеду ў тую ж Маскву, мая адтэрміноўка на гэтым скончыцца і мяне адразу накіруюць на два гады ў Гомельскую жаночую турму», - распавяла Ірына Халіп «Радыё Свабода».

Нагадаем, што журналістка прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за ўдзел у акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках