Воспа малпаў дабралася да Санкт-Пецярбурга
2- 17.10.2026, 10:49
- 1,186
Следам за Маскоўскай вобласцю.
У Санкт-Пецярбургу ў чатырох жыхароў лабараторна пацвердзілі заражэнне воспай малпаў. Усе пацыенты шпіталізаваныя ў гарадскую бальніцу, лекары ацэньваюць іх стан як сярэдні, паведамляюць расійскія СМІ.
Інфармацыя пра новыя выпадкі з’явілася на фоне шпіталізацыі некалькіх чалавек у Маскоўскай вобласці, дзе медыкі правяраюць магчымы распаўсюд інфекцыі сярод тых, хто меў кантакт з захварэлым. Напярэдадні ў бальніцу даставілі пяцёх чалавек, якія кантактавалі з пацыентам з падазрэннем на воспу малпаў.
Галоўны ўрач Раменскай бальніцы Сяргей Маркітан паведаміў, што стан шпіталізаваных задавальняючы, яны застаюцца пад наглядам лекараў. Паводле яго слоў, вынікі лабараторных даследаванняў, якія павінен прадставіць Роспотребнадзор, на той момант яшчэ не паступілі.
У лютым выпадкі заражэння воспай малпаў таксама рэгістравалі ў Маскоўскай вобласці і ў Санкт-Пецярбургу.