Беларускіх грыбнікоў клічуць у лясы
- 17.10.2026, 10:30
Пайшла хваля асенніх апенькаў.
Нягледзячы на начныя замаразкі, ад грыбнікоў з розных рэгіёнаў Беларусі прыходзяць весткі пра апошнюю хвалю апенькаў. Грыбны сезон 2026-га года парадаваў аматараў ціхага палявання не толькі вялікай разнастайнасцю, але і багаццем грыбоў, а завяршаецца ён зборам гаварушак і асеннага апенька. 15–16 кастрычніка весткі пра масавае з'яўленне апенькаў пачалі прыходзіць з Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, піша fishingby.com.
Паводле слоў вопытных грыбнікоў, на некаторых дастаткова ўвільготненых лясных дзялянках гэтых грыбоў выскочыла столькі, што хоць мяшкамі насі, галоўнае — не ленавацца. Асенні апенак у беларусаў карыстаецца асаблівай любоўю і лічыцца сапраўды народным грыбом.
Тлумачыцца гэта не толькі лёгкасцю нарыхтоўкі, але і ўніверсальнасцю апенькаў у кулінарным плане — чаго толькі з іх не гатуюць, акрамя традыцыйнага марынавання. Найбліжэйшыя выхадныя могуць стаць выдатнай нагодай для вылазкі ў лес, дзе аматараў ціхага палявання парадуюць дружныя сямейкі аднаго з самых позніх асенніх грыбоў.