26 снежня 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Zeit: Сацыял-дэмакрат Статкевіч супраць дыктатара Лукашэнкі

6
Die Zeit: Сацыял-дэмакрат Статкевіч супраць дыктатара Лукашэнкі

У матэрыяле Карстэна Лютэра, апублікаваным Die Zeit, апавядаецца пра пераслед беларускай апазіцыі афіцыйнымі ўладамі.

Тое, што давялося перажыць Мікалаю Статкевічу, які балатаваўся ў прэзідэнты Беларусі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, давялося перажыць шмат каму, хто пасля выбараў 19 снежня 2010 года - тады на вуліцы і плошчы Менска выйшлі 30 тысяч чалавек - выступіў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У тым ліку "кандыдатам у прэзідэнты, апазіцыйным журналістам, актывістам і дзеячам мастацтва", піша аўтар. Кагосьці спецслужбы пратрымалі ў зняволенні ўсяго пару тыдняў, а нехта, як, напрыклад, Статкевіч, застаецца там і сёння", - распавядае Лютэр. Лідара беларускіх сацыял-дэмакратаў, які выступаў на мітынгу на цэнтральнай плошчы Менска, прысудзілі да шасці гадоў турэмнага зняволення. Тады яго выцягнулі з аўтамабіля людзі ў масках, збілі і павезлі ў невядомым кірунку.

Палітык быў уганараваны Міжнароднай прэміі імя Вілі Брандта "За асаблівую палітычную мужнасць". Ягоная жонка, якая пражывае цяпер у Менску, кажа ў сваім інтэрв'ю выданню: "18 гадоў Аляксандр Лукашэнка ўсімі спосабамі запалохваў насельніцтва, нікому перад выбарамі і ў галаву прыйсці не магло, што ўсё скончыцца масавымі дэманстрацыямі, якія зрабілі грамадства больш актыўным у палітычным плане. Гэта быў глыток свабоды".

Аднак афіцыйны Менск адказаў на дэманстрацыі і хвалю салідарнасці з вязнямі беспрэцэдэнтна жорстка, падкрэслівае аўтар. Узрасла колькасць затрыманняў праз дробязі, у адрас апазіцыянераў пасыпаліся пагрозы. Так, Юліі Сцяпанавай, якая падтрымлівала ў сацыяльных сетках палітычных зняволеных, спачатку сталі прыходзіць ананімныя пагрозы, потым невядомыя неаднаразова ўзломвалі яе старонку ў Facebook. Скончылася ж усё, гаворыцца ў артыкуле, звальненнем з працы і адрэзанымі валасамі - ля пад'езда дзяўчыну чакалі двое мужчын з нажніцамі і патрабаваннямі спыніць сваю дзейнасць.

"У Беларусі практычна няма законнай магчымасці мець адрознае ад урада меркаванне", - падсумоўвае журналіст. Бо апазіцыянерам даводзіцца збірацца таемна на кватэрах - сходы былі разагнаныя, а партыйная нерухомасць канфіскаваная. Між тым, падкрэслівае жонка Статкевіча, Марына Адамовіч, у краіне "ёсць і новая эліта - актыўныя людзі, якія выказваюць сваё меркаванне, аднак развіваецца яна вельмі павольна".

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках