29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне ўручылі прэмію для Статкевіча

15

24 студзеня ў Берліне адбылося ўручэнне 2-й Міжнароднай прэміі імя Вілі Брандта.

Ад імя Мікалая Статкевіча прэмію атрымалі ягоная жонка - Марына Адамовіч і дачка - Кацярына Статкевіч, паведамляе сайт statkevich.org.

Палітвязень быў уганараваны Міжнароднай прэміяй імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасць», якая ў гэтым годзе ўручаецца другі раз. Прэмію атрымаў таксама нарвежскі прэм'ер-міністр Енс Столтэнбэрг, ён быў узнагароджаны за «прыклад прыхільнасці да дэмакратыі».

Перад уручэннем прэміі з прамовай выступіў старшыня журы, прафесар Эган Бар, блізкі сябра і паплечнік Вілі Брандта. Ён, у прыватнасці, сказаў: «Мікалай Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі ... Ён ведаў, што ён кідае выклік аўтарытарнаму рэжыму ў Менску. Ягонае адзінае «злачынства» было ў прыхільнасць да дэмакратычных выбараў . Прэмія, якая ўручаецца сёння, носіць імя Вілі Брандта. Яму належыць выраз: «Дзе свабода не абароненая своечасова, аднавіць яе можна толькі коштам вялікіх ахвяр». Слова «дэмакратыя» мае для нас магічны сэнс. Дэмакратыя з'яўляецца душой нашай партыі. Мы гаворым: няхай Мікалай Статкевіч ды іншыя палітычныя зняволеныя нарэшце будуць вызваленыя».

На цырымоніі ўручэння прэміі ў Willy-Brandt House прысутнічала больш за 600 чалавек. Зарэгістравалася ж блізу 1000, але зала не здолела стоўпіць усіх ахвотных. Людзі стаялі і сядзелі ў праходах, на прыступках лесвіцы. Сярод гасцей былі вядомыя нямецкія і еўрапейскія палітыкі, чальцы ўрада, Бундэстагу і Еўрапарламенту, у тым ліку Герхард Шродэр, Пэр Штайнбрук, Франц Цэнэс, былыя і цяперашнія кіраўнікі СДПГ (SPD).

Марына Адамовіч зачытала прывітальныя словы ад імя Мікалая Статкевіча, з якімі ён звярнуўся да прысутных з-за кратаў. Перакладала іх дачка палітыка, Кацярына Статкевіч. Гэта выступ прысутныя віталі воплескамі.

«Я нават не магла ўявіць сабе такога. Цягам нашага выступу на сцэне мяняліся слайды з фотаздымкамі Мікалая. А пасля яго сканчэння ўся зала ўстала і некалькі хвілін воплескамі вітала Мікалая. Нам казалі: «Вы тут сярод сяброў. Мы будзем і надалей рабіць усё, што ў нашых сілах, дзеля яго вызвалення, дзеля дэмакратыі ў Беларусі». Для мяне гэта - самае яскравае сведчанне, што салідарнасць не мае межаў. Яна можа прайсці праз турэмныя сцены. Я ніколі не забуду, што ў пачатку студзеня 2011 года менавіта прадстаўнікі нямецкай і міжнароднай сацыял-дэмакратыі першымі прыехалі ў Менск, каб даведацца пра лёс Мікалая і дамагацца вызвалення яго і іншых палітвязняў, незаконна захопленых пасля выбараў. Яны працягваюць рабіць гэта і сёння. Дзякую», - сказала Марына Адамовіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках