26 снежня 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёртая рата крэдыту ЕўрАзЭС паступіла ў Менск

19
Чацвёртая рата крэдыту ЕўрАзЭС паступіла ў Менск

Чацвёртая рата стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС у суме $ 440 млн у чацвер паступіла на рахунак Мінфіна Беларусі ў Нацыянальным банку.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Мінфіна.

«Сродкі чацвёртай раты АКФ ЕўрАзЭС у суме $ 440 пералічаныя ў Беларусь і залічаныя на рахунак міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку», - сказаў прадстаўнік Мінфіна.

Як паведамлялася, Рада АКФ ЕўрАзЭС 7 снежня ў Мінску прыняла пастанову аб выдзяленні Беларусі $ 440 млн у рамках 4-й раты стабілізацыйнага крэдыту і падрыхтоўцы беларускімі ўладамі новага ліста аб намерах, які ўкладзе параметры стабілізацыйнай праграмы на 2013 год. Тады міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў сказаў, што сродкі паступяць у Менск «у бліжэйшы час». На працягу снежня-студзеня захоўвалася нявызначанасць адносна тэрмінаў пералічэння ў Менск сродкаў чацвёртай раты, якую ў ЕАБР тлумачылі тэхнічнымі прычынамі.

Сродкі АКФ, якія паступілі ў Беларусь, залічваюцца ў склад золатавалютных рэзерваў, якія на 1 студзеня 2013 года склалі $ 8 млрд 95 млн.

Рада АКФ прыняла пастанову аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на $ 3 млрд у чэрвені 2011 года. У межах крэдыту прадугледжана выдзяленне 6-ці рат у 2011-2013 гадах. Беларусь атрымала тры раты на агульную суму $ 1,68 млрд у 2011-2012 гадах.

Такім чынам, з улікам паступлення 4-й раты, сума выдзеленых Беларусі сродкаў АКФ вырасце да $ 2,12 млрд.

Акрамя чацвёртай раты, якая паводле графіку плацяжоў павінна была паступіць у Менск яшчэ ў кастрычніку мінулага года, у 2013 годзе Беларусь разлічвае прыцягнуць таксама дзве раты сродкаў АКФ на агульную суму $ 880 млн. Сродкі АКФ ЕўрАзЭС у суме $ 880 млн уключаныя ў крыніцы фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2013 годзе, які паводле закону аб бюджэце павінен быць выкананы без дэфіцыту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках