24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што хаваюць у справе былога чыноўніка Васільева?

52
Што хаваюць у справе былога чыноўніка Васільева?

У Менскім абласным судзе доўжацца слуханні паводле справы былога першага намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Васільева.

Нагадаем, яго абвінавацілі ў спробе атрымаць хабар у суме 500 тысяч даляраў.

Як паведамляе «Радыё Свабода» 5 студзеня працэс па справе Ігара Васільева аднавіўся, але зноў, як і ў другой палове 4 студзеня, праходзіў за закрытымі дзвярыма. Паводле суду, часовая закрытасць неабходна ў сувязі з вывучэннем некаторых матэрыялаў справы, на якіх стаіць грыф сакрэтнасці. Адметна, што пачалося сённяшняе паседжанне з допыту сведкі К., супрацоўніцы Менгарвыканкаму, чые паказанні ў справе ня маюць грыфу «сакрэтна». Між тым допыт сведкі праходзіў у адсутнасць журналістаў і публікі. Наколькі гэта законна?

Закон сапраўды дае падставы праводзіць ў пэўных выпадках закрытыя паседжанні. Калі ідзе пра згвалтаванні, пра пэўныя дзеянні супраць непаўналетніх, калі закранаюцца дзяржаўныя сакрэты. Таксама калі могуць стаць вядомымі дэталі аператыўнай дзейнасці праваахоўных органаў. Але чаму іх трэба засакрэчваць?

Былы сьледчы пракуратуры, праваабаронца Алег Воўчак мяркуе, што ў беларускіх судах невыпадкова злоўжываюць паняцьцем сакрэтнасьці:

- Хутчэй за ўсё для грамадскасці яны хочуць закрыць тое, хто з высокапастаўленых службоўцаў браў удзел у гэтай схеме. Васільеў, мяркую, не адзіночка. У сакрэтных матэрыялах могуць ўсплыць іншыя прозвішча чыноўнікаў. Таксама адной з мэтаў можа быць тое, каб схаваць недахопы следства»

- «Учора ў судзе прагучала, што сярод сакрэтных матэрыялаў ёсьць «дадзеныя аператыўнага ўліку КДБ. Вы можаце патлумачыць, што гэта такое?»

- Не. Адно магу сказаць, што ўсе такія карупцыйныя справы мусяць быць максімальна адкрытымі і патлумачанымі. Што тут хаваць, калі дзяржаўны чыноўнік бярэ хабар? Мне таксама незразумела, што гэта за дадзеныя ўліку, адкуль бяруцца гэтыя звесткі, як яны фармуюцца ў КДБ. Больш з-за гэтай закрытасці ўзнікае сумненняў. Прыкладам, сумняваюся ў тым, каб Васільеў вырашыў браць хабар ў 500 тысяч даляраў. Адзін? У кабінеце? Гэта неяк падазрона выглядае, непраўдападобна. Тады трэба думаць на ягоным месцы, што ў гарвыканкаме ён пад вялікім прыкрыццём і можа ў любы момант браць хабар. Але гэта не вельмі пераканаўча.

250 тысяч даляраў былі прынесеныя ў Менгарвыканкам знаёмым Васільева, прадстаўніком чэшскай кампаніі Васілём Ананьевым. Паводле матэрыялаў справы, якія паралельна з допытам сведак вывучае суд, грошы былі сапраўдныя, з банку, але сама дача хабару — «аператыўным эксперыментам». Васіль Ананьнеў ішоў у Менгарвыканкам, нашпігаваны аўдыё- і відэазапісваючай апаратурай, да самога кабінету першага намесніка старшыні Менгарвыканкаму яго фактычна вялі супрацоўнікі КДБ. Сам Ананьеў у судзе прыводзіў словы Васільева, што той «баіцца, што за ім сочаць».

«Дык што, калі вы баіцеся, мне сысці?», — прапанаваў Ананьнеў, паводле яго словаў, Васільеву ў калідоры і тады чыноўнік прапанаваў яму зайсці ў ягоны кабінет і там паказаў на шафу, куды трэба паставіць партфель. Ананьеў кажа, што Васільеў добра ведаў пра 250 тысяч даляраў у гэтым партфелі. Ігар Васільеў паказвае, што ў партфелі паводле ягонага меркавання быў каштоўны сувенір, браць які яму было забаронена, але ён спакусіўся. На паседжанні 4 студзеня былы чыноўнік паўтарыў гэтую версію.

Паводле дасведчаных крыніц, большасць сведак ў справе Ігара Васільева дапытаныя, але пакуль у суд не выклікалі старшыню Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцьку, чые паказанні ёсць ў матэрыялах справы. Калі можа адбыцца допыт сведкі Ладуцькі і ці адбудзецца ўвогуле, невядома. Працэс, паводле папярэдніх звестак з суду, аднавіцца 9 студзеня.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках