25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах плануюць шукаць інвестараў «праз знаёмых»

41
У Баранавічах плануюць шукаць інвестараў «праз знаёмых»

У гэтым годзе прадпрыемствам Баранавічаў пастаўленая задача прывабіць 22 мільёны даляраў замежных інвестыцый у чыстым выглядзе.

Пры тым, што прагнозы папярэдніх гадоў замежных інвестыцый так і не выкананыя, паведамляе Intex-press.

Агучаная на апошняй ў 2012 годзе сесіі гарсавета дэпутатаў лічба замежных інвестыцый у пяць разоў меншая за прагноз 2011 года, калі планавалі прывабіць у эканоміку горада сто мільёнаў даляраў. Аднак больш прагнознага паказчыка 2012 (18 млн даляраў).

Вынік папярэдніх гадоў мізэрны - прывабленыя ў эканоміку Баранавічаў замежныя інвестыцыі ў дзясяткі і нават сотні разоў меншыя за прагнозы. Паводле звестак Белстата, у 2011 годзе замежныя інвестыцыі не дасягнулі і паўмільёна даляраў, а за студзень-лістапад 2012 г крыху перавысілі мільён даляраў.

Прагнозы на супрацоўніцтва з замежнымі інвестарамі 2013 нават у баранавіцкіх чыноўнікаў не выклікаюць энтузіязму і прымушаюць звярнуцца да выпрабаванага спосабу пошуку інвестараў. «У гэтым кірунку пакуль дрэнна працуем, - адзначыў на сесіі гарсавета дэпутатаў старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі. - Я думаю, трэба далучыць сваіх знаёмых, сваякоў і гэтак далей, якія жывуць за мяжой, з якімі маеце стасункі ... У нашай краіне вельмі прывабныя ўмовы для інвестараў».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках