24 снежня 2024, aўторак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі піша ў турме кнігу ўспамінаў

1
Алесь Бяляцкі піша ў турме кнігу ўспамінаў

Да выдання рыхтуецца кніга ўспамінаў палітвязня і кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

У яе ўвойдуць у асноўным матэрыялы, напісаныя за кратамі. Па словах складальніка кнігі Паліны Сцепаненка, новая кніга будзе лагічным працягам зборніка «Асвечаныя беларушчынай», які ўжо выйшаў у гэтым годзе, перадае «Радыё Рацыя».

- «Асвечаныя беларушчынай» была выключна літаратуразнаўчай кнігай. А гэта будуць ўспаміны пра грамадска-палітычную дзейнасць Алеся Бяляцкага, пра Віктара Івашкевіча цяпер ён пачаў пісаць, пра тыя часы, калі ён быў у антыкамуністычным моладзевым падполлі а таксама пра праваабарончую дзейнасць, пра тое, як стваралася «Вясна». Яшчэ там будуць сабраныя ўсе інтэрв'ю.

Па словах Паліны Сцепаненка, кніга выйдзе ў 2014 годзе.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска па прысудзе суда. 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках