Міхаіл Захараў: «Няма каму гуляць - вы ж бачыце»
9- 12.10.2013, 10:14
- 14,697
Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў пасля паразы ад «Нёмана» у Гародні (2:5) раскрытыкаваў гульню абаронцаў сваёй каманды.
- Каментаваць па такой гульні складана, вядома. Асабліва шыкоўным быў другі гол у выкананні «Нёмана», калі пяцёра нашых хакеістаў прыехалі на пятак і пачалі глядзець, як гульцы супраціўніка забіваюць шайбу ў нашы вароты. Калі камандзе забіваюць такія галы - з пятака - гэта пра нешта кажа.
А так - мы прайгралі па ўсіх артыкулах, тут няма чаго каментаваць. Сёння ў мяне не было гульцоў, якія маглі б стаць лідэрамі на пляцоўцы. А ў супраціўніка каманда роўная, чатыры звяна, прычым чацвёртае звяно мне вельмі спадабалася сёння. На жаль, у нас чацвёртага звяна не было. А ў тры звяна абгуляць «Нёман» вельмі складана. Гэтая каманда на хаду, добра гуляе. Дастойная перамога.
- Пракаментуйце адсутнасць Бялінскага?
- Што, не ведаеш? У «Дынама» яго забралі. Яны папрасілі, там у іх Хаўген, быццам бы, зламаўся. І тую гульню гулялі без Бялінскага, і гэту. Што зробіш? Няхай Бялінскі спрабуе ў менскім «Дынама» - патрапіць, не патрапіць.
- Ці задаволеныя гульнёй Петухова?
- Я б не сказаў, што наш брамнік сёння сыграў дрэнна. Галы - то нам добрыя забівалі. Вось з пятака - там стаяць нашы абаронцы, адзін аднаго абдымаюць. Яшчэ пацалавацца засталося! Трэці гол нам забіваюць з пятака, а нашы абаронцы нічога не робяць. Добра, Цімчанка ў трэцім перыядзе заступіўся за сваіх на сваім пятачку. А так... Бялінскі, вядома, больш спрактыкаваны, але які зараз сэнс гаварыць пра гэта. Галы - то нам добрыя забілі.
- Узмацняцца будзеце?
- Кім?
- Кім-небудзь?
- Так. Я, напэўна, у снежні - студзені, калі ў нас будзе шмат траўміраваных хакеістаў, буду сам выходзіць. Няма каму гуляць - вы ж бачыце. Адзінаццаць чалавек зламаных.
- Можа, ёсць варыянты ўзмацнення з боку?
- Кх... Назавіцеся, калі ласка?
- Goals.by
- Вось такія ў цябе і пытанні, Goals.by. Як ўзмацніцца, растлумач мне? Каго мне - Касціцына -старэйшага ўзяць або Флі.. Як яго? Мікфлікера? Яны толькі вольныя ў нас цяпер. Дзе ты хакеістаў возьмеш? Вы такія пытанні задаяце. Мы хочам ўзмацніцца, але не можам - такі задаволіць адказ?
- Безумоўна.
- Усе хакеісты знаходзяцца на кантрактах ў іншых клубах. Каманда будуецца, я табе скажу... Ты даўно ў хакеі?
- Адносна.
- Дык вось я табе скажу. Каб пабудаваць добрую каманду, трэба будаваць яе ўжо з лютага месяца. А зараз - ну, разумееш... Шчыра скажу, што сваім складам мы незадаволеныя - гэта адназначна! Думалі, што будзем гуляць сваімі гульцамі, выхаванцамі «Юнацтва», дамо яшчэ магчымасць ветэранам. Ветэран жа не хоча сканчаць. Яму кажаш - трэба! А ён - не, дайце яшчэ годзік! Вось так і атрымліваецца - хацелі як лепш, а атрымалася - як заўсёды. Я, вядома, разумею пытанні адносна таго, што палова каманды выпадае... Калі той жа Мацярухін забівае 25 балаў, то ў нас лідэры - дзесяць. Уяўляеш, які адрыў ад нашага лепшага гульца да лепшага гульца чэмпіянату? - Цытуе Захарава афіцыйны сайт «Нёмана».