19 красавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скрыпчанка працягне кар'еру за мяжой

2
Скрыпчанка працягне кар'еру за мяжой

У пятніцу, 11 кастрычніка, быў скасаваны кантракт з галоўным трэнерам «Менска» Вадзімам Скрыпчанкам.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт каманды.

Працоўнае пагадненне было перапынена паводле ўзаемнай згоды старон. Ініцыятыва зыходзіла ад Вадзіма Скрыпчанкі, які працягне сваю трэнерскую кар'еру ў адным з замежных клубаў.

Нагадаем, што Вадзім Скрыпчанка ўзначаліў «Менск» 26 снежня 2011 года. Пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі «гараджане» сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі ў 2013 годзе і выступалі ў фінале розыгрышу ў 2012 годзе, гэтак жа «Менск» упершыню выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы 2013/14.

Выконваць абавязкі галоўнага трэнера «Менска» да канца чэмпіянату будзе старшы трэнер каманды Андрэй Скарабагацька.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках