2 траўня 2024, Чацвер, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На падзенні экспарту Менск страціў $6 мільярдаў

71
На падзенні экспарту Менск страціў $6 мільярдаў

Без расейскай нафты аддаваць пазыкі будзе няма чым.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы скарачэнне паставак расейскай нафты ў Беларусь.

«Шэсць мільярдаў даляраў - гэта грошы, якія Беларусь не даатрымала за кошт падзення экспарту ў цэлым. Прычын шмат, але тое, што нафты стала менш, не з'яўляецца самай галоўнай. Трэба жыць за кошт сваёй працы, а не за кошт расейскай нафты. Таму цяперашняга аб'ёму нам хапіла б для ўнутранага карыстання, а астатняе - гэта падтрымка Уладзімірам Пуціным Лукашэнкі. Гэта іх гульні», - лічыць эксперт.

Эканаміст адзначыў, што бюджэт усё роўна будзе ўрэзаны.

«Калі б Лукашэнка не пагадзіўся на гэта, то ўсе, хто працуе на плошчы Незалежнасці і Карла Маркса 38, засталіся б без зарплаты. Зараз для забеспячэння стабільнасці беларускага рубля бракуе шасці мільярдаў. А бо ў пачатку наступнага года трэба будзе вяртаць пазыкі, рыхтаваць Чэмпіянат свету па хакеі і гэтак далей. А шэсць мільярдаў даляраў - сума вялікая, і такое бывае рэдка, каб мы не даатрымалі такія грошы», - падкрэсліў аналітык.

Эканаміст дадаў, што праблемы падзення экспарту і скарачэння бюджэту будуць вырашацца за кошт грошай падаткаплацельшчыкаў.

«Але я б не сказаў, што моцна пацерпяць тыя, хто ездзіць на BMW Х5 з блішчастымі тварамі. Пакутаваць будуць студэнты, пенсіянеры і шматдзетныя сем'і», - упэўнены Леанід Заіка.

Нагадаем, беларускі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што Менск не атрымае ў гэтым годзе 23 мільёнаў тон расейскай нафты.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках