2 траўня 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў супраць засілля беларускага імпарту

19
Назарбаеў супраць засілля беларускага імпарту

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказвае занепакоенасць з нагоды росту імпарту тавараў з краін-партнёраў па Мытным саюзе.

«Спачатку гандаль паміж краінамі Мытнага саюза рос добра, і цяпер у нас з'яўляюцца тавары як расейскія, так і беларускія. Мы прадаем менш, такі дэфіцыт гандлю вельмі небяспечны для нас», - сказаў Нурсултан Назарбаеў у ходзе нарады з дзяржслужачымі кіраўніцкага корпуса «А» у чацвер у Астане, піша «Інтэрфакс».

У сувязі з гэтым ён заклікаў акімаў больш актыўна працаваць з суседнімі расейскімі абласцямі ў частцы прасоўвання казахстанскіх тавараў на расейскі рынак.

«Вы павінны працаваць з суседнімі расейскімі абласцямі, думаць, каб больш нашых тавараў трапляла туды. Для гэтага трэба працаваць, гэта канкурэнцыя. Калі мы не загартуемся ў гэтай канкурэнцыі, тады пры ўступленні ў СГА трэба будзе вялікую канкурэнцыю вытрымліваць, тады што будзем рабіць?» - адзначыў ён.

Нагадаем, 12 кастрычніка прэзідэнт Казахстана заявіў, што Беларусь пастаўляе краіне мяса старых кароў.

«Мы не пярэчым супраць мяса, мяса добрае, беларускае. Мне кажуць, карову надаілі, адпрацавалі сваё, рэжуць, і хай казахі ядуць. Старых кароў нам адпраўляюць, а маладых сабе пакідаюць. Вы ведаеце, што мяса старой каровы коткам даюць?» - сказаў ён у ходзе пасяджэння ўрада.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках