3 траўня 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскія лаўрэаты напісалі ліст Пуціну

22
Нобелеўскія лаўрэаты напісалі ліст Пуціну

За 30 чалавек з экіпажа судна «Арктык Санрайз», што належыць Грынпіс, заступіліся нобелеўскія лаўрэаты.

Адзінаццаць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, у тым ліку арцыбіскуп з ПАР Дэсманд Туту, напісалі калектыўны ліст расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну ў сувязі сітуацыяй, якая склалася вакол экіпажа судна «Грынпіс» «Арктык Санрайз», перадае BBC.

Лаўрэаты заклікаюць Уладзіміра Пуціна зрабіць усё, што ў яго сілах, каб следства адмовілася ад абвінавачванняў у пірацтве ў дачыненні да затрыманых на борце судна 30 чалавек, а любыя іншыя абвінавачванні адпавядалі міжнародным і расейскім законам.

Падпісанты ліста таксама выказваюць сваю заклапочанасць планамі па здабычы нафты ў Арктыцы, якія могуць мець катастрафічныя наступствы ў выпадку разліву нафты.

19 верасня чацвёра актывістаў «Грынпіс» паспрабавалі падняцца на нафтавую платформу кампаніі «Газпрам» для правядзення акцыі супраць нафтаздабычы ў Арктыцы.

Праз некалькі гадзін расейскія памежнікі захапілі судна, на якім былі эколагі, і даставілі карабель у порт Мурманска, дзе ўсе, хто быў на борце, былі арыштаваныя.

Актывістам «Грынпіс» прад'яўленыя афіцыйныя абвінавачванні ў пірацтве - спробе захопу нафтаздабываючай платформы.

Фота: AFP

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках