3 траўня 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Піца-зомбі» распужала аматараў халявы (Відэа)

8

Відэаролік пра розыгрыш амерыканцаў, ахвочых на бясплатную піцу, апублікаваны на YouTube.

За суткі ў сетцы ён набраў больш за паўмільёна праглядаў, піша ukrinform.ua.

Аўтары роліка зладзілі акцыю-пастку для аматараў фірмовай стравы італьянскай кухні на адной з вуліц Філадэльфіі. Размясціўшы на тратуары стол з вялікай адтулінай па цэнтры і паклаўшы зверху скрынкі з-пад піцы, жартаўнікі змясцілі ўнутр адну з удзельніц розыгрышу, якая загрыміравалася пад зомбі. Над столікам размясцілі таблічку з прывабным надпісам: «Free pizza».

Мінакі ахвотна «купляліся» на прапанову дарам паласавацца цёплай сырнай піцай - і станавіліся ахвярамі вясёлага розыгрышу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках