27 красавiка 2024, Субота, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

LG разыграла парыжан, знішчыўшы іх тэлефоны (Відэа)

24

Розыгрыш быў рэалізаваны ў рамках рэкламнай кампаніі новага смартфона.

Кампанія LG Electronics вырашыла незвычайным спосабам распавесці аб сваім найноўшым вырабе на вуліцах Парыжа. Для гэтага ў людных месцах усталявалі «апарат для праверкі прадукцыйнасці». Мінакам прапаноўвалася змясціць туды свае тэлефоны, піша bigmir.net.

Тое, што адбывалася потым, шакавала ўладальнікаў прылад. Чалавек унутры апарата пачынаў знішчаць змешчаныя тэлефоны, прычым рабіў гэта з асаблівай жорсткасцю - з выкарыстаннем бензапілы, нажоў і «балгаркі». Перашкодзіць гэтаму працэсу гаспадар прылады быў не ў сілах.

У канцы рэшткі смартфона скідаліся ў скрыначку і аддаваліся ўладальніку, які да таго часу ўжо аказваўся засмучаным. Але знянацку, у скрынцы апыняўся новенькі LG G2.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках