2 траўня 2024, Чацвер, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белагаловага сіпа абвясцілі ізраільскім шпіёнам

5
Белагаловага сіпа абвясцілі ізраільскім шпіёнам

Чарговы прадстаўнік фаўны стаў ахвярай шпіёнскіх гульняў на Блізкім Усходзе.

У Ліване злавілі белагаловага сіпа, акальцаванага ізраільскімі навукоўцамі, і запісалі яго ў агенты «Масада».

За шпіёнскую прыладу прынялі датчык, які дазваляе адсочваць перамяшчэнні птушкі, піша NEWSru Israel, спасылаючыся на ізраільскія і арабскія крыніцы.

Пра злоў птушынага «шпіёна» абвясцілі прадстаўнікі радыкальнай групоўкі «Хізбалах». Відавочна, яны расцанілі як частку «легенды» тое, што кольца на лапе белагаловага сіпа мае маркіроўку Універсітэта Тэль-Авіва. Таксама на ім стаіць нумар - 5278. Супрацоўнікі ВНУ кажуць, што птушка была выпушчаная даследчыкамі палявой школы ў яўрэйскім селішчы Кфар-Эцыон на Заходнім беразе Іардана.

Да гэтага выпадку было шмат іншых падобных. У верасні ў Егіпце па абвінавачванні ў шпіянажы адправілі за краты бусла з французскім датчыкам для адсочвання міграцыі пералётных птушак. Дзякуючы ўмяшанню супрацоўнікаў запаведніка Асуана бусла адпусцілі, але яго ўсё роўна нагнаў трагічны канец: ён быў забіты браканьерамі і, хутчэй за ўсё, з'едзены.

Фота: redbook.ru

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках