2 траўня 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціну Пікасо разыграюць у анлайн-латарэю (Відэа)

1

Карціну Пабла Пікасо «Чалавек у цыліндры» разыграюць у анлайн-латарэю, арганізаваную ЮНЕСКА.

Кошт латарэйнага квітка складзе 100 еўра. Усяго выпусцяць 50 тысяч квіткоў. На думку экспертаў, з малатка карціна пайшла б не менш чым за мільён даляраў. Атрыманыя грошы пойдуць на рэстаўрацыю пабудоў старажытнага ліванскага горада Цір, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Розыгрыш адбудзецца 18 снежня ў Парыжы ў аўкцыённым доме Сотбіс і будзе транслявацца ў прамым эфіры ў інтэрнэце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках