2 траўня 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфіскацыя ашчадку выкліча магутны сацыяльны выбух

83
Канфіскацыя ашчадку выкліча магутны сацыяльны выбух

І гэта можа прычыніцца да адстаўкі Лукашэнкі.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія " Леанід Заіка пракамэнтаваў udf.by спробы ўрадавай газэты "Рэспубліка" падрыхтаваць грамадскую думку да забароны валютных дэпазітаў:

- У Беларусі ўсё можа быць. Але што да забароны валютных дэпазітаў, то гэта стане канфіскацыяй. Трэба разумець, што пры ўзроўні інфляцыі 20 % валюта з'яўляецца нармальным сродкам ашчаджання грошай. Трохразовая дэвальвацыя 2011 года, 20-адсоткавая інфляцыя пацвердзілі, што беларускі рубель не з'яўляецца паўнавартаснай валютай.

Можна ўвесці новыя правілы, паводле якіх грошы ў банках можна захоўваць у беларускіх рублях. Але гэта не тычыцца тых укладаў, якія ўжо знаходзяцца на захоўванні ў банках, - іх трэба было б вярнуць у той валюце, якую беларусы ўкладвалі - у далярах, у еўрах. Інакш нас чакае магутны сацыяльны выбух, здольны прычыніцца да адстаўкі кіраўніцтва, якую прадказаў Лукашэнка.

Леанід Заіка мяркуе, што 7 мільярдаў даляраў, якія беларусы захоўваюць у банках, можна канфіскаваць і накіраваць на латанне дзіркі ў бюджэце :

- У 2013 годзе дзяржбюджэт недаатрымаў блізу 6 мільярдаў даляраў. Але калі канфіскаваць грошы ў насельніцтва, каб надрукаваць беларускія паперкі, - мы атрымаем сітуацыю з камедыі "Вяселле ў Малінаўцы".

Гэта вельмі небяспечныя захады. Тым больш, Нацбанк не мае права рабіць такія захады. Трэба грунтавацца на Базэльскай канвэнцыі: нельга браць у людзей адны грошы, а выдаваць іншыя. Калі беларускі рубель будзе канвэрсавацца за мяжой, калі рубель будзе з'яўляцца мерай вартасці і захоўвання, калі курс рубля будзе вагацца ў межах 2-3 %, - тады і толькі тады можна казаць аб гэткіх захадах. І то на вельмі далёкую перспектыву. Да таго часу забарона валютных дэпазітаў будзе насіць характар узаконенай канфіскацыі ашчадку насельніцтва, - перакананы Леанід Заіка.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках