2 траўня 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» праз буліты саступіла «Віцязю»

10
Менскае «Дынама» праз буліты саступіла «Віцязю»

Паразай ад чэхаўскага «Віцязя» ў серыі булітаў - 1:2 (0:0, 1:0, 0:1, 0:0, 0:1) 17 кастрычніка хакеісты менскага «Дынама» пачалі чарговую выязную серыю ў чэмпіянаце КХЛ.

Шайбы закінулі:

у «Дынама» - Аляксандр Мацярухін (35.26, асістэнты - Джэф Плат, Яраслаў Крыстэк);

у «Віцязя» - Дзмітрый Шыцікаў (53.16, асістэнты - Вячаслаў Саладухін, Дынара Хафізулін), вызначальны буліт - Дзмітрый Шыцікаў.

Штрафны час: 18 - 2. Кідкі: 29 - 39.

Пасля 16 матчаў «Дынама» з 18 баламі займае 7-е месца ў дывізіёне Баброва, 14-е - у Заходняй канферэнцыі і 24-е - у агульнай табліцы (5 перамог у асноўны час, 2 паразы ў овэртайме, 1 параза праз буліты, 8 параз у асноўны час, розніца шайбаў 32-44). Адставанне ад зоны плэй-оф складае 6 балаў, піша БелаПАН.

Наступныя тры сустрэчы беларуская каманда таксама правядзе на выездзе: 19 кастрычніка - з казанскім «Ак Барсам», 21-га - з ніжагародскім «Тарпеда», 23-га - з маскоўскім «Дынама».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках