5 траўня 2024, Нядзеля, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук з мачэтэ абрабаваў ювелірны салон

20
Менчук з мачэтэ абрабаваў ювелірны салон

Сёння ўдзень у Менску спрацавала кнопка трывожнай сігналізацыі ювелірнага салона «Блюз», размешчанага на вул.Чкалава, 1.

«Невядомы мужчына пад выглядам наведвальніка зайшоў у краму, каб набыць залатыя вырабы: ён доўга выбіраў ланцужок і крыжык, а пасля папрасіў прадавачку пракансультаваць яго і паказаць некалькі ўпрыгожванняў. Жанчына, нічога не падазраючы, ахвотна пагадзілася дапамагчы, выйшла ў гандлёвую залу і стала адмыкаць стэлаж з выбраным таварам. У гэты момант мужчына дастаў з-пад курткі вялікі нож (падобны да мачэтэ) і прыставіў да горла прадавачкі, стаў патрабаваць грошы. Другая прадавачка, якая знаходзілася за прылаўкам, своечасова змагла націснуць трывожную кнопку. Жанчыны спрабавалі растлумачыць раз'юшанаму «пакупніку», што ўтаргаваных грошай ў касе няма. Тады рабаўнік разышоўся, звязаў прадавачак і замкнуў іх у дапаможным памяшканні», - паведамляе прэс-служба МУС.

Праз тры хвіліны пасля трывожнага сігналу група затрымання Кастрычніцкага аддзела аховы сталіцы прыбыла на месца здарэння. Ахоўнікаў агледзелі прылеглую тэрыторыю і выявілі, што дзверы крамы замкнутыя знутры. Праз акно салона міліцыянты заўважылі мужчыну, які гойсаў па гандлёвай зале, складаючы ў сумку ювелірныя вырабы. Праваахоўнікі блакавалі аб'ект і выклікалі падмацаванне - яшчэ два экіпажы аховы. Ацаніўшы абстаноўку, першая група затрымання прыняла пастанову штурмаваць краму, дзве іншыя - перацялі ўсе магчымыя выхады. Разбіўшы дзвярны шклопакет, ахоўнікі адамкнулі дзверы і затрымалі рабаўніка. Падазраваны не спрабаваў супраціўляцца, бо разумеў – бязвыхаднае становішча.

Паводле першапачатковай інфармацыі выяўлена, што напад учыніў 36-гадовы раней суджаны, непрацоўны менчук. Затрыманы растлумачыў, што злачынства ён учыніў з прычыны таго, што яму пільна былі патрэбныя грошы.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК горада Менска Аляксандр Герасімаў, Кастрычніцкім (г. Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.207 КК Рэспублікі Беларусь - разбой, учынены паўторна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках