Фенаменальны поспех Міхаіла Грабоўскага (Відэа)
30- 2.10.2013, 7:50
- 35,595
Беларускі форвард «Вашынгтона» закінуў тры шайбы ў вароты «Чыкага» ў дэбютным афіцыйным матчы за «Кэпіталс».
Міхаіл Грабоўскі вызначыўся на 31-й, 41-й і 46-й хвілінах, піша goals.by.
Для беларускага хакеіста гэты хет-трык стаў першым у заакіянскай кар'еры.
Таксама на рахунку Міхаіла Грабоўскага адна галявая перадача. «Вашынгтон» саступіў дзеючым уладальнікам Кубка Стэнлі з лікам 4:6. Беларус паўдзельнічаў ва ўсіх галах сваёй каманды і быў прызнаны другой зоркай матчу.
Форвард зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі падпісаў аднагадовы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз» пасля таго, як яго былы клуб «Таронта Мэйпл Ліфс» выставіў беларуса на драфт адмоваў.