У Віцебску BMW пратараніў трамвай
37- 2.10.2013, 12:14
- 38,282
Кіроўца загінуў на месцы аварыі.
2 кастрычніка каля 0:30 у Віцебску на вуліцы Максіма Горкага аўтамабіль «BMW» пад кіраваннем 30-гадовага жыхара Бешанковіцкага раёна лоб у лоб сутыкнуўся з трамваем.
ДТЗ адбылося ў раёне Жлобінскага моста, легкавік перад сутыкненнем рухаўся з боку Пралетарскай плошчы. Кіроўца «BMW» загінуў на месцы аварыі. Яго цела з астанкаў аўтамабіля ўдалося выняць толькі пры дапамозе спецынструмента, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Пасажыры, кандуктар і трамваяважаты, якія знаходзіліся на момант сутыкнення ў трамваі, не пацярпелі. Абставіны ДТЗ высвятляе ДАІ.