НЗ у метро: мужчына ўцёк у тунэль
36- 2.10.2013, 20:15
- 56,366
Маладзён скочыў на рэйкі ды ўцёк у тунэль.
Першымі пра гэта паведамілі відавочцы ў «Твітэры».
Інцыдэнт адбыўся на станцыі метро «Трактарны завод». Прычына, праз якую невядомы мужчына зрабіў гэта, невядомая. Рух цягнікоў быў адразу спынены. Кантактную рэйку абясточылі, бо дотык да яе ўяўляў небяспеку для жыцця.
Праз 10 хвілін мужчыну затрымалі, а рух цягнікоў быў адноўлены.
Фота: raskalov_vit