1 траўня 2024, Серада, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сон дапамагае ачысціць мозг ад таксінаў

18
Сон дапамагае ачысціць мозг ад таксінаў

Якасны начны адпачынак дапамагае вызваліць мозг ад таксінаў, назапашаных на працягу дня, перакананыя амерыканскія даследнікі.

Група навукоўцаў з медыцынскага цэнтра Рочэстарскага ўніверсітэта з дапамогай спецыяльнага абсталявання прааналізавала працэсы, якія адбываюцца ў мозгу падчас сну. Паводле дадзеных даследнікаў, у працэсе сну нейроны сціскаюцца, а прастора паміж імі запаўняецца вадкасцю, якая вымывае з іх таксічныя бялкі, піша «Інтэрфакс».

Парушэнне гэтага механізму з'яўляецца адной з галоўных прычын збояў у працы мозгу, перакананыя навукоўцы. Многія дэгенератыўныя захворванні галаўнога мозгу, як, напрыклад, хваробы Альцгеймера і Паркінсона, суправаджаюцца фарміраваннем ў сасудах мозгу бляшак, якія складаюцца з таксічных бялкоў. Ачышчальная функцыя сну тлумачыць, чаму нават у суровых умовах дзікай прыроды жывёлы павінны час ад часу спаць, нягледзячы на тое, што гэта робіць іх неабароненымі перад драпежнікамі.

На думку амерыканскіх даследчыкаў, менавіта ачыстка мозгу ад таксінаў з'яўляецца асноўнай функцыяй сну, а не апрацоўка атрыманай на працягу дня інфармацыі і фарміраванне ўспамінаў, як меркавалася раней. Працэс «генеральнай уборкі» звязаны з вялікімі энэргазатратамі, несумяшчальнымі з апрацоўкай інфармацыі і іншымі інтэлектуальнымі працэсамі, - гэта значыць мозг, фактычна, вымушаны выбіраць паміж двума функцыянальнымі станамі: сном і няспаннем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках