21 верасня 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паветкіна разыгралі па тэлефоне (Аўдыё)

13

Сёння ў сетцы з'явіўся запіс размовы расейскага пранкера Vovan222, які прыкінуўся Віталём Клічко, і расейскага баксёра Аляксандра Паветкіна.

Падчас размовы «Рускі Віцязь» прызнаўся, што не супраць падтрымаць Клічко падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года, піша vz.ua.

Vovan222 ад імя Клічко хацеў развесіць плакаты «Рускі віцязь падтрымлівае Віталя Клічко», а таксама «Украіна і Расея разам». Паветкін пагадзіўся з апошнім тэзісам і сказаў, што не супраць падтрымаць лідара партыі УДАР, хоць і папрасіў трохі часу каб з кімсьці параіцца.

Уздымалася пытанне і пра абразлівыя выкрыкі заўзятараў расейца ў адрас Уладзіміра Клічко падчас апошняга бою, аднак Паветкін сказаў, што не ведае хто гэта быў, у той жа час ён падкрэсліў недапушчальнасць падобных выказванняў. Таксама «Віталь» прапанаваў баксёру пачаць працу з эмацыйным расейскім футбольным экспертам і трэнерам Аляксандрам Бубновым. Раней Vovan222 неаднаразова выводзіў з сябе Бубнова пры дапамозе як «тонкага», так і «грубага» троллінга.

У іншым званку Vovan222 прадставіўся адным з арганізатараў бою, распытаўшы «Віцязя» аб вінаватых у паражэнні, паганстве, судзействе, трэнерскім штабе і карэктнасці надпісу «За Русь» на трусах расейскага атлета.

Нагадаем, што пранкер Vovan222 перманентна даймае айчынных і расейскіх зорак, выводзячы іх на адкрытыя размовы. Сярод яго ахвяр: трэнер кіеўскага «Дынама» Алег Блахін, акцёр Аляксей Панін, спевакі Патап, Фагот і іншыя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках