24 траўня 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліцу ў Вілейцы назвалі на невядомай мове

65

Чыноўнікі надалей здзіўляюць сваім веданнем дзяржаўных моў.

Калі ў Берасці толькі збіраюцца назваць вуліцу на «трасянцы», то ў Вілейцы - раённым цэнтры Менскай вобласці - ужо даўно зрабілі гэта.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі жыхары горада.

Яны даслалі ў рэдакцыю фота шыльды вуліцы, пра якую ідзе гаворка. Яе назва на рускай мове гучыць як «улица Незалежности». Жыхары горада адзначаюць, што было б больш проста ды пісьменна напісаць яе па-беларуску - «вулiца Незалежнасцi».

Нагадаем, учора мы пісалі пра тое, што берасцейскія чыноўнікі хочуць даць новай вуліцы горада назву «Таможенная». На беларускай мове яны прапануюць называць яе «Таможная».

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках