«Цыклон» затануў: Расея страціла апошні носьбіт крылатых ракет у Крыме
32- 20.05.2024, 13:22
- 62,638

Новыя падрабязнасці.
Тры ракеты ATACMS патрапілі па прычале ў Севастопалі, дзе быў прышвартаваны расейскі малы ракетны карабель «Цыклон».
Крыніцы ASTRA у экстраных службах анэксаванага Крыма пацвердзілі інфармацыю, якая раней з'явілася ў Z-каналах, аб нападзе на карабель «Цыклон».
Уночы 19 траўня Севастопаль атакавалі не менш за 12 ракет ATACMS, 9 з іх былі збітыя. 3 трапілі ў прычал, дзе знаходзіцца малы ракетны карабель «Цыклон».
«Цыклон» - апошні носьбіт крылатых ракет, які быў у Расеі ў Крыме.
Раней Telegram-канал «Крымскі вецер» паведамляў, што падчас начнога нападу моцныя пашкоджанні атрымаў будынак каля Курынай прыстані. З іх звестак, напярэдадні там стаяў малы ракетны карабель «Цыклон». Ужо на наступны дзень яго тамака не было.
Паводле звестак з адкрытых крыніц, МРК «Цыклон» спусцілі на ваду яшчэ ў 2020 годзе. Яго прынялі ў склад Чарнаморскага флоту ўжо падчас поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.