17 траўня 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Беларускія ўлады зарабілі на МС мільярды даляраў

19
Леанід Злотнікаў: Беларускія ўлады зарабілі на МС мільярды даляраў

Даходы ад льготнай нафты і газу пераўзыходзяць любыя «страты» ў рамках МС.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў эканаміст Леанід Злотнікаў, каментуючы абвінавачванне Уладзімірам Сямашкам Мытнага саюза ў эканамічным крызісе Беларусі.

«Сямашка адначасова мае і не мае рацыю. Заканадаўчая база Мытнага саюза ўтрымлівае вельмі шмат выключэнняў з вольнага звароту тавараў і паслуг на яго тэрыторыі. Да двух трацін аб'ёмаў паслуг, напрыклад, транспартных і іншых знаходзяцца ў рамках выключэнняў. Беларусам цяжка вазіць грузы па Расеі і Казахстану, так яны імкнуцца забяспечыць сваіх перавозчыкаў і гэтак далей. Прызнана, што нарматыўная база яшчэ не да канца распрацаваная і будзе распрацаваная толькі да 2015 года. Але Лукашэнка ў канцы 2010 года падпісаў пагадненне аб стварэнні МС, таму што яму паабяцалі вялікія льготы. Калі б ён не падпісаў гэта пагадненне, то нафта і газ былі б прыкладна па такіх коштах, як для Украіны», - адзначыў навуковец.

Эксперт падкрэсліў, што беларускі кіраўнік падпісаў гэта пагадненне яшчэ ў канцы 2010 года - за год да пачатку дзеяння МС, і Расея пагадзілася за год да пачатку саюза працягваць пастаўляць нам газ па гэтых коштах.

«Значыць, Беларусь выйграла некалькі мільярдаў даляраў. Што тычыцца газу, то толькі на ім крыху больш за чатыры мільярда. Яна ўжо атрымала гэтыя мільярды і ў 2011 годзе, і ў 2012 годзе. І страты ад недасканаласці заканадаўства МС вельмі невялікія. Так што плакацца аб тым, што мы не туды трапілі і нам гэта ў страту, не варта», - лічыць эканаміст.

Леанід Злотнікаў дадаў, што Расея і Беларусь дамовіліся аб тым, што з 2012 года будзе аднолькавы доступ да дзяржаўных закупак вытворцаў абедзвюх краін.

«Але ўжо быў зварот дырэктара «Ростсельмаша» да ўрада Расеі з нагоды таго, што расейская сельгастэхніка фактычна не дапускаецца на рынкі Беларусі. Доступ свабодны, і ў Беларусі адкрыта не кажуць, маўляў, мы не будзем купляць вашы камбайны. Але яны ставяць такія ўмовы для конкурсу, пад якія трапляюць толькі айчынныя вытворцы. Гэта значыць, штучна не пускаюць расейскую сельгастэхніку. Так што ў гэтай галіне першымі прад'явілі прэтэнзіі расейцы і працягваюць прад'яўляць. Я ўспамінаю, што яшчэ два гады таму, калі міністрам эканомікі Расеі была Эльвіра Набіуліна, яна заяўляла, што няма дзяржавы больш варожай да расейскіх тавараў, чым Беларусь. Так што і Расеі ёсць што сказаць з гэтай нагоды», - перакананы эканаміст.

Эксперт падкрэсліў, з боку Беларусі сапраўды, ёсць усякія канфіскацыі і спробы выратаваць свайго вытворцу, тым больш, што пасля ўступлення РФ у СГА яе рынак стаў вельмі канкурэнтным.

«Так, ёсць такія спробы - то цукеркі, то сельгастэхніка, то алкаголь, то рыба, то сельгаспрадукты і ўсялякае імпартазамяшчэнне. Трэба прызнаць, што Беларусь праводзіць палітыку нядопуску расейскіх тавараў або бізнесу на свой рынак. Пасля ўступлення ў СГА Расея больш ці менш адкрыла свой рынак, і я б сказаў, што беларусы больш абмяжоўваюць рух расейскіх тавараў сюды, чым наадварот», - сказаў на заканчэнне эканаміст.

Нагадаем, віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што недасканаласць заканадаўчай базы Мытнага саюза вядзе да таго, што эканоміка Беларусі нясе сур'ёзныя страты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках