Выбух на былым вайсковым палігоне пад Клічавам
7- 4.10.2013, 13:25
- 16,921
Мужчына падарваўся на бомбе, збіраючы металалом.
3 кастрычніка днём паступіла ў МНС паведамленне аб выбуху на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў вёсцы Дубна Клічаўскага раёна.
Каля 12 гадзін 40 хвілін на тэрыторыі былога ваеннага палігона для бамбакідання пры правядзенні самастойнага пошуку і збору металалому двума грамадзянамі 1973 і 1967 года нараджэння, адбыўся выбух выбухоўніка авіяцыйнай бомбы, паведамляе прэс-служба МНС.
Мужчына 1967 года нараджэння загінуў.
Праверку па факце гібелі праводзіць Клічаўскі раённы аддзел следчага камітэта.