У Польшчы цягнік страціў вагон з пасажырамі
3- 4.10.2013, 13:27
- 17,965
Нетыповае здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі ў Жырардуве.
Апошні вагон цягніка «Łodzianin» адчапіўся ад цягніка, які адпраўляўся ў бок Варшавы, паведамляе radyjo.net.
Чыгуначнікі запэўніваюць, што небяспекі для пасажыраў гэта не ўяўляла. Падчас здарэння рух на трасе быў спынены.
Высвятленнем прычыны гэтага рэдкага здарэння заняўся перавозчык. Варшаўскі напрамак на вакзале ў Жырардуве быў заблакаваны каля 30 хвілін.