Беларускі хлеб у Менску каштуе даражэй, чым у Смаленску
51- 4.10.2013, 15:39
- 39,534
Пакуль у Беларусі кошты на хлеб растуць, расейцы маюць магчымасць купляць хлебабулачныя вырабы з нашай краіны па кошце нават ніжэй тутэйшага.
Пра чарговы парадоксе айчыннай эканомікі піша чытач барысаўскага партала ex-Press.
«Не раз даводзілася чуць пра тое, што беларускія прадукты вельмі падабаюцца расейцам, але толькі цяпер мне стала зразумела чаму. А таму, што танныя. Прычым танней, чым у Беларусі», - піша ён.
Фотаздымкі, прадстаўленыя ніжэй, зробленыя ў павільёнах, дзе гандлююць беларускім хлебам, непадалёк ад чыгуначнага і аўтавакзала.
«Так што, збіраючыся дадому, у Беларусь, можна прывезці з сабой таннага беларускага хлеба», - іранізуе чытач.
Сёння адзін расейскі рубель каштуе прыкладна 280 беларускіх. За 33 рублі можна купіць «Нарачанскі хлеб», у пераліку на беларускія гэта складае 9438 рублёў. У Менску ён каштуе 14050 рублёў.
Нагадаем, сёння стала вядома, што кошт на хлеб вырасце яшчэ на 10 адсоткаў. Гэта ўжо трэцяе падаражанне з пачатку года.