8 траўня 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты намагаюць сустрэчы з беларускімі палітвязнямі

13
Еўрадэпутаты намагаюць сустрэчы з беларускімі палітвязнямі

Дэлегацыя Еўрапарламента ў канцы кастрычніка плануе прыехаць у Беларусь.

Чацвёра дэпутатаў правядуць сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў, міністрамі юстыцыі і ўнутраных спраў, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Найважнейшая мэта паездкі - сустрэча з палітвязнямі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Для яе патрэбная згода беларускага боку. Пра гэта сказаў старшыня дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю Філіп Качмарак.

«Мы папрасілі аб такой магчымасці. Да беларускага боку мы звярнуліся з лістом. Калі мы не атрымаем дазвол на сустрэчу з палітзняволенымі, то сустрэнемся з іх сем'ямі. Гэта будзе толькі палавіністым поспехам з нашага боку», - заявіў ён.

Першы сакратар беларускай амбасады ў Брусэлі, дзе ўзгадняецца план паездкі еўрадэпутатаў, адзначыў, што пытанне наведвання імі палітвязняў не разглядаецца.

«Гэтае пытанне не падымалася, бо гэта супярэчыць усяму нашаму заканадаўству. І такія пытанні не развязваюцца на маім узроўні і на ўзроўні амбасады. Тут трэба выканаць пэўныя юрыдычныя працэдуры. Таму я не магу нешта каментаваць ці рабіць нейкія прагнозы», - сказаў ён.

Запланаваная на ліпень паездка еўрапарламентарыяў у Беларусь была адтэрмінаваная, бо беларускі бок запатрабаваў у якасці ўмовы правесці сустрэчы з «дэпутатамі» непрызнанай Еўразвязам «палаты прадстаўнікоў».

Нагадаем, у беларускіх турмах і калоніях цяпер знаходзяцца больш за дзесяць палітычных вязняў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках