4 траўня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназ ЗША правёў спецаперацыі ў Лівіі і Самалі

30
Спецназ ЗША правёў спецаперацыі ў Лівіі і Самалі

Пентагон пацвердзіў, што спецаперацыі ў Лівіі і Самалі напярэдадні правёў спецназ ЗША.

Вынікі аперацыі супраць баявікоў «Аш-Шабаб» у Самалі супярэчлівыя, а ў Лівіі амерыканцам удалося захапіць аднаго з лідараў экстрэмістаў, піша NEWSru.com.

У Самалі мэтай спецаперацыі ў партовым горадзе Брава быў захоп аднаго з лідараў групоўкі «Аш-Шабаб», якая арудавала ў асноўным у раёне Афрыканскага Рога і якая ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у гандлёвым комплексе Westgate ў сталіцы Кеніі. Захапіць яго не ўдалося, але некаторыя баевікі былі забітыя. Хто менавіта - незразумела.

«Магу пацвердзіць, што 4 кастрычніка вайскоўцы ЗША бралі ўдзел у контртэрарыстычнай аперацыі, накіраванай супраць вядомага тэрарыста з групоўкі «Аш-Шабаб». Дадатковыя дэталі выдаваць на гэтым этапе мы не гатовыя», - заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джордж Літл.

Ананімная крыніца удакладніла журналістам, што «аперацыя была накіраваная на захоп вельмі важнага тэрарыстычнага лідара «Аш-Шабаб». Ці маецца на ўвазе непасрэдна кіраўнік сеткі «Аш-Шабаб» ці хто-небудзь з яго бліжэйшых памочнікаў, пакуль не вядома. Схапіць яго амерыканскім спецназаўцам па нейкіх прычынах не ўдалося. Вядома, што экстрэмісты падчас бою панеслі страты. Самі яны сцвярджалі, што загінуў адзін з шараговых чальцоў групоўкі. «Мы не ў стане сказаць, хто менавіта загінуў (сярод баевікоў)», - адзначыў прадстаўнік Пентагона.

Аперацыя ў Лівіі

У Лівіі амерыканскім вайскоўцам атрымалася схапіць аднаго з лідараў «Аль-Каіды», які абвінавачваецца ў датычнасці да выбухаў каля пасольстваў ЗША ў Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе.

Назіх Абдул-Хамед Рукай больш вядомы як Анас Лібі, быў злоўлены непадалёку ў Трыпалі.

Сваякі Анаса Лібі і амерыканскія ўлады заявілі, што яго схапілі ў сталіцы Лівіі ранкам у суботу. Ён ставіў машыну на стаянку каля свайго дома, калі тры аўтамабілі акружылі яго, пасля чаго вайскоўцы разбілі акно яго машыны і канфіскавалі ў яго пісталет, а затым забралі яго, распавёў агенцтву АР брат затрыманага Набіх.

Урад Лівіі быў у курсе планаў амерыканскіх вайскоўцаў правесці аперацыю ў затрыманні Лібі.

Мяркуецца, што 49-гадовы Лібі быў адным з арганізатараў нападаў на пасольства ЗША ў Кеніі і Танзаніі, у выніку чаго загінулі больш за 220 чалавек. Суд у Нью-Ёрку завочна прад'явіў яму абвінавачванні ў датычнасці да гэтых нападаў.

Лібі, чыё сапраўднае імя - Назіх Абдул-Хамед Рукай, уваходзіў у спіс самых небяспечных злачынцаў ФБР больш за 10 гадоў, а за інфармацыю, якая прывяла б да яго затрымання, была абяцаная ўзнагарода ў 5 млн даляраў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках