4 траўня 2024, Субота, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fox News выдаў у эфір парадыйную навіну пра Абаму (Відэа)

2

Амерыканскі тэлеканал не змог аддзяліць праўду ад выдумкі.

Ён выдаў у эфір парадыйную навіну пра Барака Абаму і фінансаванне Музея мусульманскіх культур - якое з прычыны адсутнасці бюджэту прэзідэнт ЗША нібыта паабяцаў працягнуць з уласнай кішэні, піша NEWSru.com.

Вядучая Ганна Куіман дакарала прэзідэнта за тое, што праз шатдаўн быў зачынены Мемарыял Другой сусветнай вайны, а яму не прыйшло ў галаву прафінансаваць працу гэтага помніка.

Зрэшты, і мусульманскую культуру Абама таксама не фінансаваў. Вядучая прыняла за чыстую манету гісторыю на парадыйным сайце National Report. Сайт «цытаваў» прэзідэнта, які нібыта заявіў: «Міжнародны музей мусульманскіх культур - святое месца. Вось чаму я вырашыў выкарыстаць свае ўласныя сродкі, каб адкрыць (для наведвальнікаў) гэтую частку гісторыі амерыканскай культуры».

Сайт Media Matters у абарону непаспяховых тэлевізійнікаў паказвае, што National Report, мабыць, палічыўшы сябе ўжо досыць папулярным, прыбраў з загалоўнай старонкі папярэджанне аб тым, што ўсе навіны на сайце з'яўляюцца парадыйнымі. Зрэшты, наўрад ці можна ўспрыняць усур'ёз навіны з загалоўкам тыпу «Паліцыянты ўварваліся ў дзіцячы сад з электрашокерамі і расстралялі дзяцей, каб праверыць, як гэта працуе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках