4 траўня 2024, Субота, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены негатывы эталоннай «Пагоні»

21

Негатывы, з якіх друкавалі нацыянальны герб і сцяг у 1991-1994 гадах, перададзеныя «Арт-сядзiбе».

Грамадская ініцыятыва атрымала арыгіналы негатываў, першыя фатаграфіі і дакументы, з якіх у 1991 друкаваліся і тыражаваліся дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, а таксама першыя акты аб прыняцці сцяга і герба, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны захаваліся ў архіве старшыні ТБМ Алега Трусава, які тады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета і старшынём спецыяльнай камісіяй пры прэзідыуме Вярхоўнага Савета ў распрацоўцы дзяржаўнай сімволікі, атрыбутыкі і адпаведных дакументаў.

Гэта негатывы фатаграфій з зацверджаных эталонаў герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, якія былі распрацаваныя пасля прыняцця 19 верасня 1991-га года законаў «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь».

Фотаздымкі з гэтых і іншых негатываў захавала і перадала ў рэдакцыю «Арт Сядзібы» Аляўціна Вячорка, якая да 2002-га года была вядучым рэдактарам у выдавецтве «Беларусь».

Гэтыя і іншыя дакументы выкарыстоўваюць для абгрунтавання гісторыка-культурнай каштоўнасці бел-чырвона-белага сцяга, каб уключыць яго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Герб «Пагоня» быў уключаны ў гэты спіс у 2007 годзе. Падставай сталі матэрыялы асабістага архіва беларускага гісторыка і геральдыка Анатоля Цітова..

Найдены негативы эталонной «Погони». Фото: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках