4 траўня 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грынпіс» супраць Расеі

56
«Грынпіс» супраць Расеі

Ва ўсім свеце прайшлі дэманстрацыі ў падтрымку арыштаваных у Расеі актывістаў арганізацыі «Грынпіс».

У Нямеччыне акцыі пратэсту супраць дзеянняў расейскіх уладаў у дачыненні да эколагаў прайшлі ў Берліне, Гамбургу і яшчэ амаль 50 гарадах, перадае Deutsche Welle.

У Маскве група з 200 чалавек сабралася ў Парку Горкага. Удзельнікі акцыі неслі партрэты 30 эколагаў, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах Мурманскай вобласці.

Са слоў прэс-сакратара расейскага аддзялення «Грынпіс» Таццяны Васільевай, падобныя мерапрыемствы адбыліся ў 80 гарадах па ўсім свеце, у тым ліку ў Ганконгу, Гаазе, Парыжы і Лондане. Акрамя таго, больш за мільён чалавек праз інтэрнэт патрабавалі вызваліць эколагаў. Іх патрабаванні былі пераадрасаваныя праз сайты «Грынпіс» у расейскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў розных краінах.

У той жа дзень міністр замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішоп звярнулася да віцэ-міністра замежных спраў Расеі Ігара Маргулова за тлумачэннямі, наколькі абвінавачванні супраць аўстралійскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў шэрагах арыштаваных эколагаў, «суразмерныя» з дакананымі імі дзеяннямі. У размове з расейскім дыпламатам яна таксама папрасіла пра тое, каб расейскія ведамствы паклапаціліся аб непрадузятасці ў судовым працэсе над абаронцамі навакольнага асяроддзя.

Каманда судна Arctic Sunrise, якая складаецца з 30 сябраў «Грынпіс», была затрыманая расейскімі памежнікамі пасля спробы правесці акцыю пратэсту супраць здабычы нафты ў Арктыцы на нафтавай платформе «Прыразломная», якая належыць канцэрну «Газпром». Усе сябры экіпажа былі дастаўлены ў Мурманск, дзе ім было прад'яўленае абвінавачванне ў пірацтве.

Фота: picture-alliance/dpa

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках