4 траўня 2024, Субота, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Актаберфэсце» выпілі 6,7 млн літраў піва

40
На «Актаберфэсце» выпілі 6,7 млн літраў піва

Блізу 6,4 млн чалавек наведалі ў гэтым годзе традыцыйны фестываль піва «Актаберфест» на Тэрэзінам лузе ў Мюнхене.

Яны выпілі 6,7 млн літраў піва, паведаміў у дзень закрыцця фестывалю яго кіраўнік Дытэр Райтэр, паведамляюць РИА «Новости».

Юбілейны, 180-ы па ліку «Актаберфэст» праходзіў з 21 верасня па 6 кастрычніка. На фестывалі было разгорнута 14 вялікіх піўных намётаў, некаторыя з іх былі здольныя адначасова прыняць пад 10 тысяч наведвальнікаў. Яшчэ 17 меншых намётаў - умяшчальнасцю ад 100 да 400 чалавек.

Па наведвальнасці цяперашні «Актаберфэст» паўтарыў мінулагодні паказчык. Тады фестываль таксама сабраў 6,4 млн чалавек з прыкладна 80 краін. Аднак спажыванне галоўнага напою «Актаберфэста» некалькі знізілася. У 2012 годзе госці свята выпілі ў агульнай складанасці 6,9 млн літраў піва.

Як паведамляюць арганізатары, фестываль прайшоў адносна спакойна. Выклікаць паліцыю прыйшлося толькі блізу 2 тысяч разоў, што, паводле ацэнак праваахоўных органаў, цалкам нармальна для мерапрыемства такога маштабу.

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 7,5 тысячы наведвальнікаў піўнога фестывалю.

У наступным годзе «Актаберфэст» будзе праходзіць з 20 верасня па 5 кастрычніка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках